Выбраны новы старшыня польскіх сацыял-дэмакратаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.01.2016 14:55
                    
                                 
                
                
                    Уладзімеж Чажасты выбраны старшынём Саюзу левых дэмакратычных сілаў.
                
                
                    
                        
PAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                         Уладзімеж Чажасты (Włodzimierz Czarzasty) выбраны старшынём Саюзу левых дэмакратычных сілаў (Sojusz Lewicy Demokratycznej – SLD). Гэта найстарэйшая й найбольшая палітычная партыя сацыял-дэмакратычнай накіраванасьці ў Польшчы.
У 1990-я, першай палове 2000-х гадоў СЛДС была моцнай парлямэнцкай сілай і ўваходзіла ва ўрадавыя кааліцыі. Для прыкладу, у 2001 годзе сацыял-дэмакраты перамаглі ў парлямэнцкіх выбарах, атрымаўшы больш за 41% галасоў.
Значэньне й падтрымка партыі пачалі падаць у палове 2000-х гадоў. Падчас апошніх выбараў у парлямэнт Польшчы, якія прайшлі восеньню 2015 года, СЛДС увогуле ня трапіў у Сэйм. Тады было прынята рашэньне аб зьмене кіраўніцтва партыі.
Уладзімеж Чажасты зьвязаны зь левымі сіламі яшчэ з часоў ПНР.
вс