Logo Polskiego Radia
Print

Ці сярод жанчын, на якіх напалі ў Кёльне, не было полек?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.01.2016 09:41
Такое пытаньне задаў у лісьце свайму нямецкаму калегу кіраўнік МЗС Польшчы.
На здымку: начная панарама Кёльна На здымку: начная панарама Кёльна Eric Bauer/flickr.com

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі напісаў ліст свайму нямецкаму калегу Франку-Вальтэру Штайнмаеру з пытаньнем пра тое, ці не было полек сярод жанчын, на якіх у навагоднюю ноч былі зьдзейсьненыя напады ў Кёльне.

Як паведамлялася, у навагоднюю ноч на прывакзальнай плошчы ў Кёльне сабралася каля 1000 мужчын - выхадцаў з арабскіх краін ды краін Паўночнай Афрыкі. Пасьля таго, як паліцыя прымусіла іх разысьціся, яны разьбіліся на групы, у складзе якіх нападалі на жанчын, пагражалі ім, рабавалі й дамагаліся іх у вельмі агрэсіўнай і грубай форме. На дадзены момант гаворыцца пра два згвалтаваньні.

У паліцыю паступіла больш за 120 заяў, зьвязаных са злачынствамі ў Кёльне. Падобныя сытуацыі адбыліся таксама ў Гамбургу й Дзюсэльдорфе. Акрамя таго, СМІ паведамляюць пра падобныя інцыдэнты ў Цюрыху й Хэльсінкі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт