Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя затрымала рэкордную партыю какаіну на 24,5 млн эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2015 10:34
Гэта самая буйная партыя згаданага наркотыка ў гісторыі польскіх праваахоўных органаў.
Imagens Evangélicas/flickr.com

Варшаўская паліцыя затрымала рэкордную для краіны партыю чыстага какаіну, агульная вага якой складае 178 кг.
Нелегальны груз прыбыў у Бэльгію з Калюмбіі марскім шляхам. Какаін перавозіўся на грузавіку з бананамі.

Кошт какаіну на чорным рынку ацэньваецца ў 105 млн злотых (больш за 24,5 млн эўра). Паводле паліцыі, праваахоўныя органы яшчэ ніколі не затрымлівалі партыю какаіну такой якасьці: яго ўтрыманьне складае 90%. Адначасова гэта самая буйная партыя згаданага наркотыка ў гісторыі польскіх праваахоўных органаў.

Паліцыянты трапілі на сьлед какаіну па наводцы.
Цяпер паліцыя высьятляе, для якой краіны прызначаліся наркотыкі.

Грузавіком, які перавозіў какаін, кіраваў 40-гадовы паляк. Ён затрыманы.
Паліцыя лічыць, што наркакартэлі правяраюць Польшчу як краіну для транзыту наркотыкаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт