Навукоўцы не знайшлі “Залатога цягніка”
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.12.2015 16:49
Яны шукалі цягнік даўжынёй у 150 мэтраў.
Навукоўцы знаёмяць з вынікамі сваіх дасьледаваньняў.PAP/Maciej Kulczyński
Польскія навукоўцы з Горна-мэталюргічнай акадэміі ў Кракаве ня выкрылі вялікага аб’екту пры нашумелым 65-м кілямэтры чыгуначнай трасы Ўроцлаў-Валбжых. Яны шукалі цягнік даўжынёй у 150 мэтраў. „Mы зрабілі выснову, што тунэль магчыма і ёсьць, аднак няма там цягніка”, - сказаў прафэсар Януш Мадэй. Навукоўцы выкарысталі гравімэтрычны мэтад, геарадар і магніт. Дасьледаваньні доўжыліся з 11 па 14 лістапада.
Першымі вынікі сваіх дасьледаваньняў прэзэнтавалі золаташукальнікі. Паводле іх, дасьледаваньне магнітамэтрам паказала, што тунэль на 65-м кілямэтры знаходзіцца на глыбіні 9 мэтраў пад зямлёй.
Для шукальнікаў цягніка дасьледаваньні з выкарыстаньнем геарадара зрабіў таксама кандыдат навук Адам Шымкевіч з Уроцлава. “Ёсьць некаторыя анамаліі, ёсьць нешта дзіўнае, але я не магу сказаць, што гэта цягнік, я таксама меў занадта мала часу, і я не ў стане пацьвердзіць, што там ёсьць рэйкі", - сказаў навуковец.
Нагадаем, гэтым летам у польскіх СМІ шмат гаварылася аб знаходцы цягніка часоў ІІ сусьветнай вайны, на якім немцы вывозілі з Польшчы зрабаваныя скарбы. Сталі зьяўляцца паведамленьні, што знойдзены цягнік напоўнены золатам.
З таго часу золаташукальнікі і навукоўцы імкнуцца высьвятліць існуе ці не „залаты цягнік” пад Валбжыхам.
яс