Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыняла чарговую групу грамадзян Украіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2015 11:06
Рэпатрыянты пражывалі ў Марыупалі й на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.
Ministerstwo Spraw Zagranicznych

У Польшчу з украінскага горада Марыупаль прыбылі 149 грамадзян польскага паходжаньня. Рэпатрыянты, якія прыехалі ў Польшчу, пражывалі ў Марыупалі й на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў. У суме Польшча прыме 190 асобаў польскага паходжаньня.
Учора ўвечары з эвакуяванымі палякамі сустрэлася прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
Працэдура рэпатрыяцыі асобаў польскага паходжаньня з Марыупаля аналягічная той, якая была праведзена на Данбасе ў студзені гэтага года.
Раней работнікі польскага МЗС правялі праверку асобаў польскага паходжаньня, якія выказалі жаданьне прыехаць у Польшчу з Марыупаля й ваколіц горада. Гаворка ідзе пра людзей, якім пагражае небяспека ў сувязі з канфліктам ва Ўкраіне.
З 1 сьнежня пачне сваю працу адаптацыйная праграма, якая будзе доўжыцца паўгода.
У студзені 2015 года ў сувязі з абвастрэньнем канфлікту на ўсходзе Ўкраіны група са 178 палякаў з Данбаса прыляцела ў Польшчу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт