Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы штармавое надвор'е

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.11.2015 14:51
На Балтыцы назіраецца шторм сілаю ў 10 балаў паводле шкалы Бафорта.
www.flickr.com

Пажарная служба Польшчы заклікае грамадзянаў быць асьцярожнымі ў сувязі з надзвычай ветраным надвор’ем. На тэрыторыі ўсёй краіны дзьме моцны вецер, на поўначы Польшчы ды на ўзьбярэжжы Балтыкі парывы ветру сягаюць 100 км/г. У балтыйскім горадзе Сопат вецер зламаў дрэва, якое ўпала на дзьвюх жанчын. Адна зь іх – 34 гадовая кабета, - загінула, іншая ў цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі. На Балтыцы назіраецца шторм сілаю ў 10 балаў паводле шкалы Бафорта.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт