Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прыбывае ўкраінскіх фірм

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2015 16:54
Зацікаўленьне перамяшчэньнем у Польшчу фірм, бізнэсу й капіталу вельмі вялікае.
www.sxc.hu

У Польшчы прыбывае ўкраінскіх працаўнікоў, бізнэсмэнаў і фірм. Анджэй Бычкоўскі як раз адкрыў фірму экспрэс-дастаўкі ў Варшаве, неўзабаве плянуе адкрыцьцё фабрыкі гаджэтаў. «Я пляную адкрыцьцё фабрыкі ў спэцыяльнай эканамічнай зоне ў Польшчы. Абдумваю некалькі месцаў у Люблінскім ваяводзтве», – кажа Анджэй Бычкоўскі, дырэктар Cintapunto.

Фірма дзейнічае ня толькі ва Ўкраіне і ў Польшчы, але таксама ў Расеі, Кітаі, Ганконгу і на Філіпінах. «Эўрапейскі рынак, на які мы ўваходзім пры дапамозе польскага філіялу, гэта 7 млд эўра штогод», – кажа бізнэсмэн.

Праз Польшчу на эўрапейскі рынак хоча ўвайсьці больш украінскіх фірм. «Зацікаўленьне перамяшчэньнем у Польшчу фірм, бізнэсу й капіталу вельмі вялікае. Праблема ў прыстасаваньні тавараў да зьвязаўскага рынку, атрыманьне сэртыфікатаў. Гэты працэс трывае, але нядоўга мы будзем сьведкамі таго, што ўкраінскія прадукты будуць прысутныя паўсюль і іх будуць распазнаваць у Польшчы», – кажа Славамір Шымусяк з Польска-ўкраінскай прамысловай палаты.

Puls Biznesu/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт