Logo Polskiego Radia
Print

Катастрофа левых сіл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2015 10:26
«Скажам шчыра, мы разьлічвалі на больш. І гэта было магчыма», – казала лідарка Аб’яднаных левых сіл Барбара Навацка.

Polska The Times: Выданьне піша, пра катастрафічную паразу Аб’яднаных левых сіл. «Скажам чэсна, мы разьлічвалі на больш. І гэта было магчыма», – лідарка Аб’яднаных левых сіл Барбара Навацка не ўтойвала расчараваньня вынікамі выбараў. Левыя сілы ўпершыню ня трапілі ў Сэйм.

Яшчэ перад абвяшчэньнем вынікаў, прадстаўнікі левых сіл афіцыйна казалі пра 8% галасоў – столькі, колькі трэба, каб патрапіць у Сэйм. Неафіцыйна гаварылася пра большую лічбу. Таму нічога дзіўнага, што пачаткова аптымістычна настрой зьнік у адну сэкунду. У вачах адных былі сьлёзы, іншыя глядзелі на вынікі зь недаверам.

На Аб’яднаныя левыя сіла прагаласавала 6,6% выбарцаў. Каб патрапіць у Сэйм кааліцыя павінны была здабыць прынамсі 8%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт