Мільён злотых штрафу за парушэньне выбарчай цішыні
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.10.2015 12:30
У Польшчы з поўначы ў пятніцу да 21.00 у нядзелю абавязвае выбарчая цішыня.
За яе парушэньне пагражаюць вельмі высокія штрафы – нават да мільёна злотых. Гэта таксама тычыцца разьмяшчэньня ў інтэрнэце элемэнтаў выбарчай кампаніі.
«Нельга склікаць ніякіх сабраньняў, нельга агітаваць за кандыдатаў, нельга публікаваць і агучваць перадвыбарчыя апытаньні», – інфармуе Дзяржаўны выбарчы камітэт.
За парушэньне правілаў выбарчай цішыні пагражае штраф ад 500 тысяч злотых да 1 млн злотых. Цішыня тычыцца таксама інтэрнэт-карыстальнікаў.
Пра ўсе парушэньні трэба паведамляць у паліцыю.
ав