Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатныя кнігі для пасажыраў гарадзкога транспарту

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.10.2015 15:41
У польскіх гарадах на прыпынках гарадзкога транспарту даступныя бясплатныя кнігі ў электроннай вэрсіі.
www.flickr.com

У 6-і польскіх гарадах на прыпынках гарадзкога транспарту даступныя бясплатныя кнігі ў электроннай вэрсіі. Ініцыятарам ідэі выступіла Кракаўскае фэстывальнае бюро – муніцыпальная адзінка Кракава. Першапачаткова загрузіць кнігу ў электроннай вэрсіі на прыпынку можна было толькі ў Кракаве, цяпер акцыя пашырылася на іншыя гарады. Гэта Гданьск, Катавіцэ, Познань, Уроцлаў і Варшава. У сьпісе бясплатных твораў 12 пазыцый.
Загрузіць тэкст вельмі проста. На прыпынках гарадзкога транспарту знаходзяцца плякаты з назвамі кніг, а побач з кожнай назвай – адпаведны QR-код. Зь сеціва сьцягваецца адпаведнае мабільнае прыкладаньне, скануецца QR-код і аповесьць загружаецца ў ваш тэлефон альбо іншую мабільную прыладу.
Ініцыятары акцыі хочуць пашыраць ідэю на іншыя гарады й чакаюць прапаноў наконт супрацы ад мясцовых уладаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт