Logo Polskiego Radia
Print

Суд пакараў супрацоўніцу дзіцячага садка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2015 13:55
Яна зьдзекавалася над дзецьмі.

6 месяцаў пазбаўленьня волі ўмоўна на тры гады й тры гады забароны на дзейнасьць, зьвязаную з працай з дзецьмі. Такое пакараньне вынес акруговы суд у Любліне супраць супрацоўніцы дзіцячага садка.

55-гадовая жанчына была прызнаная вінаватай у парушэньні асабістай недатыкальнасьці дзяцей і ў прымяненьні насільля. Паводле абвінаваўчага акта, у пэрыяд падрыхтоўкі да прэзэнтацыі батлеек у сьнежні 2013 г. яна зьдзейсьніла акты насільля ў адносінах да дзяцей. У выніку сьледзтва было сьцьверджана, што Малгажата М. сарвала вуха й вырвала жменю валасоў адной з дзяўчынак.

Жанчына, якая працуе больш чым 30 гадоў у адным з дзіцячых садкоў Любліне, прызналася ў судзе, што яна лечыцца ад алькагалізму. У мінулым па гэтай прычыне яна была прыпыненая ў сваіх абавязках.

Рашэньне не ўвайшло ў сілу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт