Беларусы выступяць на міжнародным тэатральным фэстывалі ў Любліне
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.10.2015 19:11
Спэктакль пастаўлены люблінскім тэатрам neTTheatre з удзелам актораў Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы.
www.flickr.com
9 кастрычніка, у пятніцу, у Любліне пачынаецца 20-ы міжнародны фэстываль «Тэатральныя канфрантацыі». Сярод спэктакляў, якія будуць паказаныя на мерапрыемстве, твор польскага рэжысёра Паўла Пасіні (Paweł Passini). Спэктакль пастаўлены паводле твору Адама Міцкевіча й называецца «Дзяды. Берасьцейская крэпасьць». У ім апавядаецца пра супольную беларуска-польскую гісторыю й зьяўленьне нацыянальнай сьвядомасьці двух народаў. Спэктакль пастаўлены люблінскім незалежным тэатрам neTTheatre з удзелам актораў Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы.
вс