Польская кавалерыя адзначае сваё сьвята
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.09.2015 16:00
Вуліцамі Варшавы пройдуць маршы кавалерыі, адбудуцца паказы й пікнікі.
fot.PAP/Tomasz Gzell
Больш за 150 наезьнікаў і каней прымаюць удзел у Сьвяце польскай кавалерыі. Заплянаваныя, між іншым, маршы кавалерыі вуліцамі сталіцы, сямейны пікнік і паказы жаўнераў.
Сьвята, якое адзначаецца пяты раз, зьяўляецца дасканалай формай папулярызацыі традыцыі польскай кавалерыі, верхавой язды й коннага спорту. Падчас паказаў будуць прадэманстраваныя тэхніка, узбраеньне й фізычныя магчымасьці кавалерыстаў.
У сьвяткаваньні прымае ўдзел больш за 150 наезьнікаў і коней з Эскадрона кавалерыі Войска польскага, Фэдэрацыі добраахвотнай кавалерыі й іншых кавалерыйскіх таварыстваў. Свае здольнасьці таксама пакажа конная паліцыя.
ав