Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра пачынаецца Аir Show 2015 - адно з буйных у Эўропе

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2015 21:02
Сьвята авіяцыі прымае польскі горад Радам.
Photo: Facebook/Air Show RadomPhoto: Facebook/Air Show Radom

22 жніўня ў горадзе Радам, які разьмешчаны ў 100 км ад Варшавы, пачынаецца Air Show 2015 - адно з найбуйнейшых авіяцыйных мерапрыемстваў у Эўропе.
Арганізатары сьвята авіяцыі спадзяюцца, што на двухдзённыя паднебныя паказы прыбудзе каля 200 тыс. чалавек. Прыхільнікі авіяцыі прыедуць з усёй краіны, але чакаюць таксама гасьцей з розных дзяржаў, у тым ліку з такіх дальніх, як Канада й Японія.
Падчас Air Show можна будзе паразмаўляць з пілётамі, пабачыць ваенную тэхніку, абсталяваньне і ўзбраеньне, але перш за ўсё - паглядзець авіяпаказы ў небе. У Радаме будзе прадэманстравана тэхніка сухапутных, ваенна-марскіх і спэцыяльных войскаў. А аматары авіяцыі змогуць выпрабаваць свае сілы на авіясымулятарах.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт