Новы прэзыдэнт удзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Войска Польскага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.08.2015 17:30
Анджэй Дуда зьвярнуўся да народу на пляцы Юзэфа Пілсудскага.
Foto: PAP/Tomasz Gzell
Ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня Войска Польскага ўпершыню прыняў удзел таксама новы прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Раніцай ён усклаў кветкі да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму, а пазьней прыняў удзел у Імшы за Айчыну ў галоўным храме Войска Польскага.
А 10.00 прэзыдэнт усклаў кветкі да магілы Невядомага жаўнера на пляцы імя Юзэфа Пілсудскага, дзе прайшла таксама асноўная частка Цэнтральнага ваеннага параду.
„Я зь вялікай пашанай стаўлюся да ўсіх польскіх жаўнераў, якія загінулі і ў Варшаўскай бітве, і пазьней падчас Другой сусьветнай вайны, і пасьля Другой сусьветнай вайны, калі яны змагаліся за незалежную Польшчу”, - сказаў прэзыдэнт Дуда падчас свайго выступленьня.
У сваю чаргу пасьля поўдня (17.00 паводле польскага часу) у Радзыміне ля Варшавы новы кіраўнік Польшчы прыняў удзел у сьвяткаваньні 95-й гадавіны Варшаўскай бітвы.
Нагадаем, у Польскай Народнай Рэспубліцы Дзень Войска Польскага адзначаўся ў кастрычніку, у гадавіну бітвы пад Леніна. Адзначэньне сьвята 15 жніўня было вернутае Сэймам у 1992 годзе.
аз