Усё больш дзяцей карыстаецца інтэрнэтам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.08.2015 16:02
Дзеці ва ўзросьце 6-12 гадоў трацяць ля кампутара 11 гадзін у тыдзень.
www.sxc.hu
На працягу 11 гадоў доля маладых людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам павялічылася з 58% да 86%. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS).
Паводле рэспандэнтаў, дзеці ва ўзросьце 6-12 гадоў у сярэднім трацяць 11 гадзін у тыдзень ля кампутара. Старэйшыя, то бок да 15 году жыцьця, марнуюць у сеціве 17 гадзін, а падлеткі (да 19-гадоў) - 21 гадзіну ў тыдзень.
На думку амаль паловы рэспандэнтаў (49%), іх дзеці трацяць на інтэрнэт адпаведную колькасьць часу. Больш за дзьве пятыя (43%) - больш чым трэба.
Амаль тры чвэрці дарослых (74%) баяцца рызыкі, зь якой дзеці могуць сутыкнуцца ў інтэрнэце. Такога клопату не адчувае амаль чвэрць апытаных (23%).
Дарослыя найбольш занепакоеныя небясьпечнымі кантактамі, якія маладыя людзі могуць навязаць празь сеціва (58%).
На другім месцы сярод меркаваных небясьпекаў у інтэрнэце апытаныя называюць шкодны зьмест (33%). Галоўным чынам гаворка ідзе пра парнаграфію, гвалт ці вульгарызмы.
аз