Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутатам прыйдзецца плаціць штрафы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2015 20:21
Імунітэт дэпутатаў і сэнатараў ня будзе распаўсюджвацца на парушэньні ПДР.

Сэйм Польшчы амаль адзінагалосна прыняў праект закону, датычнага імунітэту парлямэнтароў, чыноўнікаў ды іншых службовых асоб. Згодна праекту, імунітэт дэпутатаў і сэнатараў ня будзе распаўсюджвацца на парушэньні правіл дарожнага руху. А гэта азначае, што калі закон будзе прыняты, то парлямэнтарам за парушэньні ПДР прыйдзецца адказваць гэтак жа, як і звычайным грамадзянам, у тым ліку праціць штрафы.
За прыняцьцё праекту прагаласавалі ўсе дэпутаты, толькі адзін устрымаўся.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт