Logo Polskiego Radia
Print

Штодзень паліцыя забірае правы ў 100 кіроўцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.05.2015 21:05
Новыя правілы: за перавышэньне хуткасьці на 50 км паліцыя мае права забраць правы на 3 месяцы.
Photo: sxc.hu

«Dziennik Gazeta Prawna» піша пра новыя правілы, датычныя бясьпекі дарожнага руху. Яны ўвайшлі ў жыцьцё тыдзень таму і ўжо прыносяць плёны. І так, калі ў населеным пункце кіроўца перавысіць хуткасьць на 50 кілямэтраў на гадзіну, то паліцыянт, які яго затрымаў, мае права забраць правы на 3 месяцы. Газэта зазначае, што цягам тыдня правы на 3 месяцы страцілі амаль 700 вадзіцеляў. Гэта азначае, што кожны дзень пасьведчаньне на кіраваньне аўтамабілем забіраецца ў 100 кіроўцаў! Калі статыстыка ня зьменіцца, што да канца года такі лёс чакае каля 20 тыс. вадзіцеляў-ліхачоў. Пры гэтым паліцыя зазначае, што новыя правілы прымусілі кіроўцаў абразуміцца, і што яны пачалі езьдзіць павольней і спакойней, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт