Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя зачыніла партал зь фільмамі онлайн

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.05.2015 14:00
Уладальніку пагражае да 10 гадоў турмы.

Паліцыя ў польскім Ольштыне сумесна з пракуратурай затрымала 4 асобы, якія займаліся нелегальным распаўсюдам фільмаў у інтэрнэце й адмываньнем грошай.

Галоўны падазраваны зьўляўся ўладальнікам аднаго з найбуйнейшых у Польшчы парталаў, які займаўся нелегальным распаўсюдам фільмаў у сеціве. 49-гадовы мужчына ўтойваў сваю асобу, заклаў шэраг фірм і рахункаў за межамі Польшчы.

Яго калега, 36-гадовы жыхар Эльблёнга, быў адказны за стварэньне базы фільмаў і заснаваньня ў ЗША фірмы, якая выкарыстоўвалася для фінансавага разьліку. Дзьве іншыя затрыманыя асобы займаліся трансфэрам заробленых грошай з замежных рахункаў у Польшчу.

Затрыманыя зарабілі некалькі мільёнаў злотых. Паліцыя канфіскавала, між іншым, каля 150 тысяч злотых наяўнымі, лімузін, фірмовыя гадзіньнікі, 40 кампутараў і дыскаў, 10 ноутбукаў і фінансавыя дакумэнты. Усім пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Дыстрыб’ютары фільмаў, якія паведамілі пра справу ў паліцыю, ацанілі свае страты на амаль 60 мільёнаў злотых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт