Польскія гімназісты пішуць экзамены
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.04.2015 16:45
Сёньня яны здавалі экзамен, між іншым, па польскай мове.
Амаль 364 тысячы вучняў з амаль 7 тысячаў польскіх школаў здавалі сёньня першы экзамен для гімназістаў, то бок тэст па гісторыі, грамадзказнаўстве й польскай мове.
Паводле дырэктара Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Марціна Смоліка, сёлетняя тэставая сэсія будзе праходзіць безь ніякіх зьменаў.
Першы экзамен па гісторыі й грамадзказнаўстве працягваўся 60 хвілін. Пасьля перапынку вучні пісалі экзамен па польскай мове, які доўжыўся дзьве гадзіны.
У сваю чаргу ў сераду гімназістаў чакаюць два наступныя іспыты. Першы, па біялёгіі, хіміі, фізыцы й геаграфіі, пачнецца а 9.оо раніцы. Другі, па матэматыцы, пачнецца а 11.00.
Чацьвер – гэта дзень экзамену па замежнай мове. Вучні будуць пісаць яго на двух узроўнях: пачатковым і пашыраным. Для напісаньня абодвух тэстаў яны будуць мець па 60 хвілін.
Ужо вядома, што 80% гімназістаў хочуць здаваць экзамен па ангельскай мове на павышаным узроўні. Другой мовай, якую найчасьцей выбіраюць вучні, зьяўляецца нямецкая мова. Экзамен па гэтай мове на базавым узроўні плянуе здаваць 12% вучняў.
аз