Logo Polskiego Radia
Print

Мінае тэрмін разьліку зь Мінфінам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.04.2015 15:44
Расьце колькасьць палякаў, якія разьлічаюцца з падатковымі органамі пры дапамозе інтэрнэту.
www.sxc.hu

Празь менш чым тры тыдні ў Польшчы мінае тэрмін, устаноўлены для штогадовага разьліку з падатковымі органамі.

Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, палякі ўсё больш ахвотна разьлічаюцца з падатковымі органамі пры дапамозе інтэрнэту.

Шмат сьведчыць пра тое, што таксама сёлета гэткай магчымасьцю скарыстаецца больш падаткаплатнікаў, чым у 2014 годзе. Нагадаем, летась пры дапамозе інтэрнэту з падаткаў разьлічыліся больш за 5 млн палякаў.

Міністэрства фінансаў падкрэсьлівае, што падача падатковай дэклярацыі ў электронным выглядзе зручная, хуткая й бясьпечная.

Тымчасам паводле чыноўнікаў, з году ў год расьце таксама колькасьць падаткаплатнікаў, якія карыстаюцца магчымасьцю прызначэньня 1% свайго падатку на карысьць грамадзкіх арганізацыяў. Іх сьпіс можна знайсьці на старонках Міністэрства працы.

Нагадаем, тэрмін падачы падатковай дэклярацыі за 2014 год мінае 30 красавіка. У гэты дзень, а таксама 29 красавіка, падатковыя ўстановы будуць адкрытыя даўжэй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт