Logo Polskiego Radia
Print

У польскім інтэрнэце квітнее азарт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2015 11:36
Больш за 90% польскага рынку азартных гульняў – гэта нелегальныя фірмы.

Rzeczpospolita: Пасьля завастрэньня закону іх стала прыбываць. У інтэрнэце квітнее нелегальны азарт, а колькасьць замежных суб’ектаў, якія прапануюць такія паслугі, падвоілася ў вельмі караткім часе – з 86 у 2012 да 156 у 2014. Мытнікі, якія ў Польшчы кантралююць азарт, ня могуць яго абуздаць.

У 2011 годзе ў Польшчы завастрылі законы і ў рулетку можна іграць толькі ў казіно. Забаронена арганізоўваць і ўдзельнічаць у азартных гульнях онлайн. Аднак фірмы, якія свае сядзібы маюць у краінах падаткавых раяў, не пераймаюцца забаронай. Яны прапануюць польскім гульцам цэлую масу паслуг. Аказалася, што яны таксама вельмі пасьпяхова рэклямуюць свае паслугі, нягледзячы на забарону.

Кантрольная палата Польшчы пацьвердзіла, што мытнікі не спраўляюцца з праблемай. Яны не ў стане абмежаваць дзейнасьць замежных фірм, якія зарабляюць у Польшчы, хоць тыя ня маюць неабходных дазволаў. Нелегальныя інтэрнэт-букмэхеры апанавалі 91% рынку. Іх абарот падлічваецца на 5 млд. злотых у год. Яны ня плацяць падаткі, а казна траціць каля 300 млн. злотых.

Фірмы, якія прапануюць азартныя гульні, не нясуць адказнасьці ў адрозьненьні ад гульцоў. За ўдзел у нелегальных азартных гульнях пагражае штраф, а нават тры гады турмы. На дадзены момант мытнікі вядуць справы супраць 1100 такіх гульцоў. А палякаў, якія сягаюць па такія азартныя гульні, прыбывае: 24 тысячы чалавек агулам выйграла 24 млн. злотых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт