Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пачынае карыстацца новымі эўрапейскімі сродкамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.03.2015 16:23
Ідзецца пра дапамогу са структурных фондаў на 2014-2020-ыя гады.

Варшава атрымае на рэформы з ЭЗ больш за 80 мільярдаў эўра.

Эўрапейская Камісія ўжо зацьвердзіла ўсе 22 праграмы. 6 зь іх носяць агульнанацыянальны характар, а 16 - рэгіянальны.

Польская прэм’ер-міністарка Эва Копач заявіла, што выкарыстаньне гэтых сродкаў дазволіць Польшчы на цывілізацыйны скачок.

Урад заяўляе, што гэтыя сродкі будуць інвэставаць па-разумнаму. Урад хоча іх выкарыстаць так, каб Польшча ўвайшла ў 20 найбагацейшых краін сьвету.

Дзеля гэтага ўлады ставяць на падтрымку тых сфэр гаспадаркі, якія прынясуць найбольшы ўклад у эканамічны рост, занятасьць і мадэрнізацыю. Гэта новыя тэхналёгіі, інавацыйныя рашэньні для эканомікі, што забясьпечыць больш высокую канкурэнтаздольнасьць прадукцыі або паслуг.

У зьвязку з гэтым, значная частка эўрапейскіх сродкаў пойдзе на падтрымку дасьледчых і навуковых праектаў. Як зазначае галоўны эканаміст Канфэдэрацыі працадаўцаў Левіяфан Барбара Старчэўска, існуе верагоднасьць таго, што гэтыя праграмы паспрыяюць таму, каб два асяродкі - навука і бізнэсу - пачалі гаварыць на адной мове.

Як прагназуюць экспэрты, праз сем гадоў Польшча будзе ў іншым сьвеце, сьвеце новых тэхналёгій. Таксама зьмяніцца рынак працы. Найбольш запатрабаванымі будуць высокакваліфікаваныя спэцыялісты.

Інвэстыцыі таксама ахопяць сфэру аховы навакольнага асяродзьдзя.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт