Крызыс за ўсходняй мяжой пакідае сьлед на польскай эканоміцы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.02.2015 16:43
Калі б не канфлікт ва Ўкраіне, у мінулым годзе польская эканоміка разьвівалася б хутчэй.
Вице-премьер Януш Пехоциньский
На думку віцэ-прэм'ера й міністра эканомікі Януша Пехацінскага, калі б не канфлікт ва Ўкраіне, у мінулым годзе польская эканоміка разьвівалася б хутчэй. ВУП краіны павінен быў перавысыць 4 працэнты, а ў гэтым дасягнуў бы 4,5 працэнта, - сказаў Пехацінскі ў ходзе форуму „Зьмяняем польскую прамысловасьць 2015”.
Міністар падкрэсьліў, што ўсё ж такі радуе рост ВУП на 3,3 працэнта за мінулы год, і спадзяецца, што краіна дасягне запісаны ў дзяржбюджэт на гэты год рост на 3,4 працэнта.
На думку віцэ-прэм'ера Пехаціньскага, падзеі на ўсходзе Эўропы маглі замарозіць, нават на некалькі гадоў, разьвіцьцё пэрспэктыўных эканамічных кантактаў з усходнімі партнэрамі.
У сераду Галоўны інстытут статыстыкі паведаміць якім было гандлёвае абарачэньне за 2014 год Польшчы з Расеяй і Ўкраінай.
яс