Logo Polskiego Radia
Print

За нелегальную елку - 1250 эўра штрафу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.12.2014 19:08
У Польшчы за нелегальную вырубку дрэва, у тым ліку елкі, пагражае да 1250 эўра штрафу альбо да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды.

foto:
foto: wikipedia

У Польшчы за нелегальную вырубку дрэва, у тым ліку елкі, пагражае да 5 тыс. злотых штрафу (гэта 1250 эўра) альбо да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды. Пра гэта нагадвае польскае прадпрыемства “Дзяржаўныя лясы” напярэдадні Калядаў ды Новага году. Акрамя таго, што лясы патрулююць егеры ды ўласная ахова прадпрыемства, лясьніцтвы пачалі супрацу з паліцыяй, якая павялічыла колькасьць патрулёў у раёне лясных масіваў.
У фірме “Дзяржаўныя лясы” нагадваюць, што плянуючы зэканоміць 30 злотых (прыкладна 10 даляраў) – бо столькі ў сярэднім легальна каштуе елка – можна страціць больш за 1 тыс. эўра, калі з украдзеным зь лесу дрэўцам зламысьніка зловяць праваахоўнікі.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт