Logo Polskiego Radia
Print

Роварам праз Польшчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.11.2014 18:02
У Любліне прадставілі новы турыстычны маршрут “Зялёны ровар”.
Wikipedia/http://www.flickr.com/photos/karanagai/

Траса вядзе з поўначы на поўдзень, з Эльблёнга ў Кельцэ ўздоўж Буга, праз рэгіёны Расточэ й Бяшчады: агулам больш за дзьве тысячы кілямэтраў.

Гэта ўсходні «Зялёны веламаршрут». Траса павінна быць гатова да канца наступнага года. Кошт праекта складае 300 мільёнаў злотых (гэта 100 млн даляраў).

Намесьнік дырэктара Дэпартамэнта транспарту й дарожнага будаўніцтва Люблінскага ваяводзтва Кшыштаф Таер распавёў, што ўжо пачатыя працы па рэалізацыі часткі інвэстыцыі, перш за ўсё ў Люблінскім ваяводзтве. Ідзецца пра дапасаваньне 355 км трасы, зь якіх больш за 50 км патрабуюць істотных укладаньняў. Столькі новых роварных дарожак трэба будзе збудаваць уздоўж трасы маршруту. Астатнія 300 км - гэта так званыя неінвэстыцыйныя тэрыторыі, то бок лясныя масівы.

Прэзэнтацыя маршруту заплянаваная падчас Варшаўскага міжнароднага турыстычнага кірмашу-выставы.

пр/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт