У Варшаве адчыніўся Музэй гісторыі польскіх габрэяў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.10.2014 17:00
Ва ўрачыстасьцях ўзялі ўдзел прэзыдэнты Польшчы ды Ізраіля.
Museum of the History of the Polish Jews in Warsaw
Афіцыйнае адкрыцьцё музэя пачалося а 14-ай гадзіне паказам пастаяннай экспазыцыі, прысьвечанай гісторыі польскі габрэяў.
Экспазацыя складаецца з васьмі галерэй, дзе паказваецца жыцьцё й дзейнасьць габрэяў у Польшчы, пачынаючы з Х-га стагодзьдзя. Уся экспазыцыя займае 4 тысячы квадратных мэтраў.
Выключнае заданьне сёньня меў дырэктар музэю Дар’юш Столя падчас адкрыцьця выставы. Яму давялося выступіць гідам для прэзыдэнтаў Польшчы ды Ізраіля, Браніслава Камароўскага ды Рэўвэна Рыўліна. Высокія госьці адвялі на экскурсію адну гадзіну. Гэта быў сапраўдны выклік, падкрэсьліў дырэктар музэю, бо каб проста прайсьці ўсю выставу, трэба 30 хвілін.
Адна з выставачных галерей прысьвечаная тэме Галакосту. Галоўная задача экспазыцыі – паказаць іншыя аспэкты гісторыі габрэяў у Польшчы.
У праграме адкрыцьця музэю заплянаваныя таксама паказ фільму з рэканструкцыі даху драўлянай сынагогі ў Гвозьдзьцы, музычны канцэрт ды сьветлавыя ілюмінацыі.
Сёньня кожны жадаючы можа бясплатна наведаць музэй. Выстава будзе даступная з 19-ай па першую гадзіну ўначы.
ПР/юл