Logo Polskiego Radia
Print

14-ты Папскі дзень

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2014 12:30
Па ўсёй краіне адбываюцца малітвы, канцэрты і пікнікі, праходзяць дэбаты, лекцыі, тэатральныя пастаноўкі.

Сёньня чатырнаццаты па ліку раз адзначаецца ў Польшчы Папскі дзень. У год кананізацыі двух папаў: Яна XXІІІ і Яна Паўла ІІ вядучым матывам зьяўляецца сьвятасьць.

Па ўсёй краіне адбываюцца малітвы, пікнікі, праходзяць дэбаты, лекцыі, тэатральныя пастаноўкі. З канцэртамі выступяць знакамістыя артысты, між іншым, Збігнеў Вадэцкі, Ірэна Сантар, Аліцыя Маеўска, Аня Вышконі.

Асноўныя ўрачыстасьці праходзяць сёньня ў Варшаве. Маладыя людзі й іх сем'і зьбіраюцца на плошчы Пілсудскага, дзе адбудзецца малітва за польскую сям'ю.

Па ўсёй краіне праводзіцца зборка грошай на стыпэндыі для таленавітых, маладых людзей са зьбяднелых сем’яў з малых гарадоў і вёсак. Яны стануць стыпэндыстамі Фонду Новага тысячагодзьдзя, які ладзіць папскі дзень. Фонд сабраў ужо грошы для трох тысяч стыпэндыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт