Logo Polskiego Radia
Print

Польскія экспартэры баяцца выходзіць па-за рынак ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2014 14:28
Польскім фірмам на замежных рынках найбольш перашкаджае бюракратыя.
Фота:inwroc.pl

Амаль траціна польскіх фірмаў экспартуе сваю прадукцыю за мяжу. Кожнае з гэтых прадпрыемстваў дзейнічае ў сярэднім на 7 зьнешніх рынках. Пра гэта сьведчыць дасьледаваньне Фонду Кранэнбэрга, які дзейнічае пры банку „Citi Handlowy”.

Найбольшая частка польскіх экспартэраў — амаль 40% —дзейнічаюць у сэктары вытворчасьці, 29% — у гандлі, а 22% — у паслугах.

Галоўным накірункам экспарту зьяўляецца Нямеччына, дзе кліентаў знаходзіць амаль 57% польскіх прадпрыемстваў, прысутных за мяжой. На другім месцы Расея — 27%. На чарговых — Францыя й Вялікабрытанія – па 16%, Чэхія – 14%, Італія -13% ды Летува – 12%.

Тым ня менш, у Польшчы паволі расьце колькасьць фірмаў, якія шукаюць магчымасьці разьвіцьця на рынках Афрыкі, Азіі, Амэрыкі або Блізкага Ўсходу.

Паводле дасьледаваньняў Фонду Кранэнбэрга, адной з найбольш сур’ёзных бар’ераў да польскіх фірмаў на замежных рынках аказваецца бюракратыя. Гэты паказьнік падкрэсьлівае 39% апытаных фірмаў. На кошты працы зьвяртае ўвагу чвэрць апытаных. Сур’ёзным выклікам аказваюцца таксама макраэканамічныя паказьнікі, як курс валютаў і моцная канкурэнцыя.

Вынікі дасьледаваньняў датычна прысутнасьці польскіx фірмаў на замежных рынках прадставіла таксама „Akcenta”- установа, якая абслугоўвае валютныя трансакцыі.

Сярод ейных кліентаў ажно 43% хочуць разьвіваць сваю дзейнасьць выключна на рынках ЭЗ. Толькі 37% фірмаў задумоўваецца таксама над іншымі рынкамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт