Logo Polskiego Radia
Print

36 Варшаўскі марафон выйграў кеніец

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.09.2014 14:33
Марафон стартаваў а 9:00 з Маста Панятоўскага. Мэтаю быў Нацыянальны стадыён. Паралельна адбыўся бег на 5 км.
PAP



27-гадовы кеніец Віктар Кіпчырчыр стаў пераможцам 36-га Варшаўскага марафону. Адлегласьць 42 км 195 м ён прабег за 2 гадзіны і 9 хвілін. На фінішы яго чакала ўзнагарода — аўтамабіль маркі Volvo.

Сярод жанчын першай на фініш дабегла 38-гадовая ўкраінка Сьвятлана Станка (час 2:33).

У бегу стартавала амаль 7000 чалавек з 56 краін. Сярод іх былі ангельцы. немцы, швэды, французы, італьянцы і кенійцы. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя мэдалі і гаджэты.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт