Logo Polskiego Radia
Print

У 75-ую гадавіну савецкай агрэсіі адкрыты музэй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.09.2014 15:46
Б. Камароўскі ўшанаваў памяць загінулых на савецкіх землях палякаў.
Photo: Prezydent.plPhoto: Prezydent.plhttp://www.prezydent.pl

Памяць пра катынскае злачынства – гэта важная частка нацыянальнай сьвядомасьці палякаў – адзначыў Браніслаў Камароўскі. У 75-ую гадавіну савецкага нападзеньня на Польшчу прэзыдэнт краіны адкрыў першую частку Катынскага музэю ў Варшаўскай цытадэлі, а таксама эпітафію з прозьвішчамі забітых на ўсходзе. Дзякуючы музэям злачынствы ніколі не павінны быць забытыя, – адзначыў Камароўскі.

Б. Камароўскі: Няма такога злачынства, пра якога людзі забудуць. Кожныя агрэсіўныя паводзіны, кожная жорсткасьць, кожнае злачынства ў імя ўласных эгаістычных інтарэсаў заўсёды, раней ці пазьней, будзе адкрыта. І абярнецца супраць аўтараў злачынства. Але ў нас ёсьць яшчэ важная задача – атрымаць ад Расеі ўсе дакумэнты гэтага злачынства. Палякі павінны ведаць, як паміралі іх героі. Гэта вельмі цяжкая задача, якую ставяць сабе польскія ўрады. Пакуль што мы ня вырашылі гэтай задачы.

17 верасьня 1939 году, згодна тайнай дамове Молатава-Рыбэнтропа, Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю Польшчы. Такім чынам Савецкі Саюз парушыў пакт аб ненападзеньні, падпісаны з Польшчай. Пасьля гэтага пачаліся масавыя ссылкі палякаў у Сібір і Казахстан, агулам была вывезена каля паўтара мільёна жыхароў краіны. Расейцы ўзялі ў палон амаль 250 тыс. польскіх жаўнераў, а каля 15 тыс. афіцэраў па загаду Сталіна былі расстраляныя і пахаваныя ў масавых магілах у Катыні, Медным і Харкаве.

IAR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт