PGNiG хоча перагляду дамовы з Газпромам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2014 15:56
Польскі бок спадзяецца, што сытуацыя ва Ўкраіне ня будзе перашкодай па гэтай справе.
Польскі дзяржаўны нафтагазавы канцэрн (PGNiG) хоча паўторнага перагляду дамову з расейскім Газпромам.
Старшыня польскай фірмы Марыюш Завіша спадзяецца, што перамовам па гэтай справе не пашкодзіць сытуацыя ва Ўкраіне.
Калі гаворка ідзе пра маштаб магчымага скарачэньня цаны газу для Польшчы, Завіша чакае большай, чым два гады таму, выручкі.
Марыюш Завіша: Нашыя імкненьні нават большыя, паколькі розьніца ў цэнах для паасобных краінаў надта выразная. Менавіта таму абодва бакі павінны правесьці па гэтай справе перамовы.
Два гады таму тагачасны міністар фінансаў Мікалай Будзаноўскі патлумачыў, што зьніжэнне коштаў на газ у кантракце з Газпромам складае больш за дзесяць адсоткаў. У сувязі з гэтым з 1 студзеня 2013 году цэны на газ для спажыўцоў былі паніжаныя.
аз