Генэрал Козей: гэта новы від вайны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.08.2014 16:35
Гэткай вайны не апісваюць падручнікі ці нормы міжнароднага права, лічыць экспэрт.
www.polskieradio.pl
Вайна, але не клясычная. Так кіраўнік прэзыдэнцкага Бюро нацыянальнай бясьпекі генэрал Станіслаў Козей ацэньвае тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне.
СМІ паведамляюць пра тое, што прарасейскія сэпаратысты нападаюць на чарговыя рэгіёны Ўкраіны. Кіеў называе гэтую сытуацыю агрэсіяй.
Генэрал Козей лічыць, што гэта на самой справе вайна, але не такая, якую апісваюць у падручніках, ці якой тычацца нормы міжнароднага права.
Адтуль праблема ў рэакцыі з боку міжнароднай супольнасьці, якая кіруецца дзейнымі прававымі нормамі, лічыць экспэрт.
Станіслаў Козей: Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, ужо выйшла за межы права. Адтуль праблема, калі гаворка ідзе пра рэакцыю з боку міжнародных арганізацыяў. У гэткай сытуацыі лягчэй адрэагаваць асобнай дзяржаве, чым арганізацыі.
Апрача таго, працягваецца інфармацыйная вайна за тое, хто пераканае грамадзкую думку, кажа генэрал Станіслаў Козей.
аз