24 жніўня 1989 года Мазавецкі ўзначаліў польскі ўрад
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.08.2014 10:00
Гэта адна з самых важных дат у найноўшай гісторыі Польшчы.
foto: PAP Piotr Teodor Walczak
Гэта адна з самых важных дат у найноўшай гісторыі Польшчы. Роўна 25 гадоў таму прэм'ер-міністрам стаў палітык, які ня быў чальцом камуністычнай Польскай аб'яднанй рабочай партыі.
24 жніўня 1989 года Сэйм прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра Тадэвуша Мазавецкага. - Урад, які я ствараю, не нясе адказнасьці за іпатэку, якую атрымаў у спадчыну, - падкрэсьліваў у выступе перад парлямэнтам новы кіраўнік польскага ўраду.
За новую Раду міністраў прагаласавалі 378 дэпутатаў, чацьвёра былі супраць, 41 устрымаўся.
яс