Польшча й Летува спалучаюць газавыя сыстэмы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.08.2014 18:31
Дзеля рэалізавыі праекту інтэрканэктара яны просяць фінансавай дапамогі ў ЭЗ.
Польшча й Летува хадайнічаюць за фінансавую падтрымку ЭЗ для праекту будаўніцтва газавага спалучэньня сваіх сыстэмаў.
Польскі „GAZ-System” і летувіскі „AB Amber Grid” перадалі ў ЭЗ заявы з просьбай аб суфінансаваньні праекту газавага міжсыстэмнага спалучэньня паміж Польшчай і Летувой.
Апэратары вырашылі падаць дзьве заявы. Першая зь іх датычыць фінансавай падтрымкі праектнай працы, другая - падтрымкі на этапе будаўніцтва інтэрканэктара.
Фірма „GAZ-System” тлумачыць, што інвэстыцыя накіраваная на ўмацаваньне бясьпекі паставак і забесьпячэньня свабоды выбару іх напрамку для краінаў рэгіёну Балтыйскага мора.
Паводле заяўнікаў, прадастаўленьне фінансавай падтрымкі для гэтага праекта паспрыяе дасягненьню стратэгічных мэтаў энэргетычнай палітыкі ЭЗ, у тым ліку інтэграцыі ізаляваных газавых рынкаў краін Балтыі з газавым рынкам ЭЗ.
Кошт рэалізацыі праекта складае каля 558 мільёнаў эўра, зь якіх 422 мільёны эўра - гэта кошт польскага боку, а 136 мільёнаў - летувіскага.
аз