Баксёр Якубоўскі заваяваў у Сафіі залаты мэдаль
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.08.2014 16:31
На Чэмпіянаце Эўразьвязу па боксе ў Сафіі залаты мэдаль заваяваў паляк Ігар Якубоўскі.
Польскі чэмпіён у супэрцяжкай вазе (91 кг) Ігар Якубоўскі заваяваў залаты мэдаль Чэмпіянату Эўрапейскага Зьвязу па боксе, які прайшоў у Сафіі. У суботу ў фінале ён перамог грузіна Левана Гуледані 2: 1.
Было гэта трэцяе золата палякаў на спаборніцтвах: раней трыюмфаваў Лукаш Машчык (48 кг) у 2006 годзе ў вугорскім Пэшэ і два гады пазьней Рафал Качар (51 кг) у Варшаве.
Чэмпіянат Эўразьвязу па боксе праходзіць з 2003 года, палякі заваявалі на ім у агульнай складанасьці 31 мэдаль.
эб