Маладыя палякі з Украіны госьцяць у Седльцах
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.08.2014 16:47
Іх знаходжаньне у Польшчы прафінансавала Міністэрства замежных спраў.
Источник: enejaki.blogspot.com
Некалькі дзясяткаў маладых украінцаў з Жытоміра ўдзельнічаюць у тыднёвым адукацыйным лягеры, арганізаваным Прыродазнаўча-гуманітарным унівэрсытэтам у Седльцах на Падляшшы.
Да нядзелі маладыя людзі будуць удзельнічаць у моўных клясах, а таксама ў экскурсіях і культурных мерапрыемствах.
Удзельнікі праекта - гэта вучні польскай школы, якая па суботах і нядзелях працуе пры жытомірскім Саюзе палякаў ва Ўкраіне. Маладыя госьці адчуваць сябе палякамі. Многія зь іх хацелі б у будучыні вучыцца ды нават пасяліцца ў Польшчы.
Знаходжаньне ўкраінцаў у Польшчы прафінансавала Міністэрства замежных спраў з фондаў супрацоўніцтва з палякамі замежжа.
аз