Польская марка перамагла
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.07.2014 14:04
Марка, выдадзеная з нагоды 455 гадавіны Польскай пошты, атрымала Гранд Пры ў Італіі.
Кінаакцёры могуць змагацца за Оскар, музыканты – за ўзнагароду Grammy, ёсьць таксама адмысловы прыз для дызайнераў паштовых марак. Марка аўтарства полькі Агнешкі Санцэвіч заваявала Гранд Пры Міжнароднага конкурсу філятэлістыкі.
Віцэ-старшыня Польскай пошты Януш Войтас кажа, што марка выйшла з нагоды гадавіны стварэньня пошты.
Я. Войтас: Яна паказвае дубовыя пласты – сымбалі чарговых гадоў, а хутчэй чарговых вякоў на дрэве. Дуб – гэта добры сымбаль даўгалецьця і моцнай традыцыі. Нас цешыць гэта ўзнагарода, якая зьяўляецца самай прэстыжнай у мастацтве філятэлістыкі. Самі маркі – гэта мастацкія аб’екты. Некаторыя зьбіраюць карціны, а іншыя зьбіраюць маркі, паколькі гэта таксама мастацкі твор, толькі мініацюрны.
Сёлетні конкурс адбыўся ў Італіі. Нагадаем, польская марка атрымала вышэйшую ўзнагароду. Яна выйшла з нагоды 455 гадавіны існаваньня Польскай пошты.
ІАР (здымак з сайта media.poczta-polska.pl)/нг