Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязень часоў камунізму атрымаў кампэнсацыю

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.06.2014 13:09
Суд вырашыў выплаціць 50 тысячаў эўра былому дзеячу “Салідарнасьці”.

200 тысячаў злотых альбо 50 тысячаў эўра – у такую суму суд у Гданьску ацаніў шкоду, якую камуністычныя ўлады прычынілі былому апазыцыянэру. Чэслаў Новак быў дзеячам прафсаюза “Салідарнасьць” . У 1980 годзе ён арганізоўваў страйк у гданьскім порце. У 1982 годзе камуністычныя ўлады яго арыштавалі. У турме апазыцыянэр правёў чатыры з паловай гады.

Чэслаў Новак патрабаваў ад уладаў кампэнсацыі ў памеры 350 тысячаў эўра. Суд пагадзіўся выплаціць суму ў 7 разоў меншую. Кампэнсацыі за крыўды, прычыненыя камуністычнымі ўладамі ў 1980-я гады, ў гданьскім судзе дамагаюцца больш за 30 асобаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт