Затрымка ў будаўніцтве тэрмінала ў Сьвінавуйсьці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.06.2014 13:19
Тэрмінал дазволіць палякам імпартаваць 5 млрд. кубічных мэтраў газу ў год.
Хоць паводле афіцыйных паведамленьняў, затрымкі ў будаўніцтве тэрмінала звадкаванага газу ў Свінавуйсьці няма, то Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці ўжо тлумачыць, што фінансавых наступстваў адтэрміноўкі камэрцыйных паставак катарскага газу ня будзе.
Намесьнік міністра дзяржаўнай маёмасьці Зьдзіслаў Гаўлік ня хоча камэнтаваць паведамленьняў аб магчымых спазьненьнях у будаўніцтве тэрмінала.
Зьдзіслаў Гаўлік: Дамова аб пастаўках газу з Катара сфармуляваная такім чынам, што дае магчымасьць адтэрміноўкі першых паставак сыравіны на 6 месяцаў. Таму я хачу супакоіць, што з-за адсутнасьці прыёму катарскага газу ў 2014 годзе ня будзе ніякіх фінансавых караў для польскага боку.
Віцэ- кіраўнік Міністэрства дзяржмаёмасьці дадае, што ў другой палове году павінен быць вядомы графік паставак катарскага газу на наступны год.
Зьдзіслаў Гаўлік: Тэрміны прыходу чарговых танкераў у газапорт у Сьвінауйсьці будуць вызначаныя ў пэрыядзе ад ліпеня да лістапада бягучага году. Пакуль цяжка пра гэта казаць падрабязна, паколькі пад увагу трэба ўзяць шмат фактараў.
Тэрмінал звадкаванага прыроднага газу дазволіць Польшчы імпартаваць 5 млрд. кубічных мэтраў газу ў год. Гэта адна траціна усіх польскіх патрэбаў.
У мінулым месяцы спэцыяльны закон, накіраваны на садзейнічаньне будаўніцтву тэрмінала прынялі дэпутатаў польскага Сэйму.
аз