Logo Polskiego Radia
Print

Дасьціпны злодзей

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 11.04.2014 15:06
Ён узломваў дачныя домікі, каб… пажыць у іх.

Сэрыя крадзяжоў на дачах пачалася напрыканцы 2013 года. 35-гадовы паляк, арыштаваны паліцыяй, прымяняў простую тактыку: ён узломваў дачны домік і жыў у ім, пакуль ня скончыліся запасы, а затым пераходзіў у наступны. Часам зламысьнік прымяраў вопратку, пакінутую гаспадарамі ў будынках, і забіраў яе, калі адзеньне яму падыходзіла.

Аднойчы яго ледзь не злавілі на месцы злачынства гаспадары, якія якраз прыехалі на дачу. Злодзей у той час прымаў гарачую ванну. У сьпешцы і ня цалкам апрануты, ён уцёк праз акно і… пасяліўся ў суседнім доміку.

Пасьля затрыманьня дасьціпны зламысьнік ва ўсім прызнаўся. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў турмы.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт