Пад Варшавай знойдзена 500 кг выбохоўкі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.03.2014 14:25
Паліцыянты з Цэнтральнага сьледчага бюро забясьпечылі небясьпечны груз.
Злачынцы прыгатавалі мінамётныя ды артылерыйскія снарады, ручныя гранаты й нават авіябомбу.
Польская паліцыя паведаміла, што выкрыла 477,5 кг выбуховых матэрыялаў у лесе пад Варшавай. Знойдзена тры месцы захоўваньня. Паліцыя лічыць, што гэтыя выбухоўкі з часоў Другой сусьветнай вайны зьбіралі злачынцы.
Паліцыя канфіскавалі знойдзеныя выбуховыя матэрыялы. Сапёры вывезьлі іх на палігон з мэтай утылізацыі.
юл