Logo Polskiego Radia
Print

ПіС вязе грошы палякам у Летуве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2014 14:41
У Вільню адправіўся намесьнік старшыні партыі „Права і справядлівасьць” (PiS) Адам Ліпіньскі і аднапартыец Мар’юш Блашчак.
Adam Lipiński, fot. P. Bławicki /Agencja SE/East NewsAdam Lipiński, fot. P. Bławicki /Agencja SE/East News

Найважнейшым пунктам візыту зьяўляецца сустрэча з дырэктарам адміністрацыі самакіраваньня салечніцкага раёну Баляславам Дашкевічам. У сьнежні Віленскі суд наклаў на яго штраф у памеры 13 тысяч эўра.

Справа выклікала абурэньне палякаў. Штраф вызначаны за наяўнасьць у раёне двухмоўных назваў вуліц: на польскай і летувіскай мовах, якія знаходзяцца на прыватнай тэрыторыі. Рэгіён у 80% насяляе польская меншасьць. У суд на Дашкевіча падаў упаўнаважаны ўраду Летувы. „Акцыя выборча палякаў у Летуве” арганізуе збор грошай на выплату штрафу. „PiS” абяцаў дапамагчы. - Мы вязем 30 тысяч злотых (~7 тысяч эўра). Партыя вырашыла аддаць частку ўзносаў сябраў партыі, - сказаў Блашчак.

- Мы рады, што „PiS” нам дапамагае, нам патрэбная падтрымка. Мы чакаем таксама на водгук іншых партыяў, - сказаў Яраслаў Наркевіч, дэпутат у летувіскім парляманце ад „Акцыі выборчай палякаў”, які тыдзень таму сустрэўся ў Варшаве з прадстаўнікамі партый у польскім Сэйме.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт