Logo Polskiego Radia
Print

МЗС заклікае місіянераў з ЦАР вяртацца ў краіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2014 17:25
Манахі кажуць, што яны патрэбныя на месцы – бязь іх ніхто не пацікавіцца лёсам мясцовых.
Foto: РАР/Paweł Kula

МЗС заклікаў польскіх місіянераў, якія зараз знаходзяцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, вярнуцца ў Польшчу.

Маніторынг за сытуацыяй у ЦАР будзе праводзіць прызначаны сёньня адмысловы калектыў. У яго склад увайшлі прадстаўнікі МЗС, арміі й Касьцёла.

Тым часам прысутныя на місіі манахі й манашкі адказваюць, што яны патрэбныя на месцы й просяць міжнароднай вайсковай аховы.

Паводле польскага МЗС, сытуацыя ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы вельмі небясьпечная. Таму ўсе польскія грамадзяне, якія там цяпер знаходзяцца, павінны неадкладна вярнуцца ў краіну.

„Калі місіянеры папросяць іх эвакуяваць, мы разам з францускімі партнэрамі пачнем дзейнічаць”, - кажа прэс-сакратар ведамства Марцін Вайцяхоўскі. Аднак, на яго думку, зацягваньне справы можа прывесьці да таго, што эвакуацыя будзе немагчымая.

Паводле місіянераў, атакі мусульманскіх баевікоў можна было б спыніць, разьмяшчаючы ў рэгіёне міжнародных вайскоўцаў. Аднак, паводле польскага МЗС, на дадзены момант няма такой магчымасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт