У нядзелю адбудзецца акцыя „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.01.2014 17:58
Акцыя пройдзе 22-і раз.
wosp.org.pl
У больш чым 1,5 тысячы штабоў за дзень да XXII дабрачыннай акцыі „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі” валянтэры маюць шмат працы.
Заўтра на вуліцах польскіх гарадоў і вёсак ахвяраваньні будуць зьбіраць больш за 120 тысяч добраахвотнікаў.
У Кракаве ў міжшкольным штабе, які аб'ядноўвае больш за 800 валянтэраў, ужо з раніцы працуе некалькі дзясяткаў чалавек.
„Кожны валянтэр, каб зьбіраць ахвяраваньні, павінен быць адпаведна падрыхтаваны. Ён павінен атрымаць традыцыйныя наклейкі ў кшталце сэрца, якія дае ўзамен за ахвяраваньне, скарбонку й імянны бэйдж са здымкам”, - зазначае Эва Алеярчык са штабу акцыі ў Кракаве.
У нядзелю, 12 сьнежня, „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі” “заіграе” 22-і раз.
Сабраныя сёлета сродкі будуць прызначацца на ратаваньне жыцьця дзяцей і мэдыцынскую апеку над пажылымі людзьмі.
аз