6-7 злотых за гадзіну працы – гэта прыніжэньне
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
28.11.2013 12:08
Паталёгія сыстэмы ў тым, што многа працаўнікоў працуе на кантрактах.
flickr.com
Gazeta Wyborcza працягвае цыкл артыкулаў, прысьвечаных заробкам палякаў. 6-7 злотых за гадзіну працы – гэта прыніжэньне – згодныя прадстаўнікі прафсаюзаў і сумленныя прадпрымальнікі. Чаму тады так шмат людзей працуе за такія расцэнкі? Чыноўнікі, якія адказваюць за тэндэры, патрабуюць ставак за гадзіну, якія значна ніжэйшыя, чым мінімальная зарплата. Гэта датычыць, напрыклад, кантрактаў на прыборку памяшканьняў, ахову ці будаўнічыя працы. У Эўрапейскім Зьвязе каля 30% тэндэраў залежыць выключна ад самай нізкай цаны, а ў Польшчы – аж 92%.
Паталёгія сыстэмы яшчэ ў іншым – у тым, што так многа працаўнікоў працуе на кантрактах. Калі хтосьці абгортвае цукеркі ў паперкі, працуючы на кантракце, то гэта сур’ёзнае парушэньне. Ён павінен працаваць на штаце, а не на кантракце, які прадбачвае аднаразовае выкананьне працы. Калі бы працаваў на штаце, то атрымаў бы мінімальны заробак, які складае 1600 злотых. Але наймальнікі абыходзяць права, прыймаючы людзей на кантракты.
Прадпрымальнікі скардзяцца, што пры арганізацыі тэндэраў заказчык кіруецца толькі крытэрам самай нізкай цаны. Спадзяваньні заказчыка на столькі жорсткія, што тэндэру напэўна ня выйграе будаўнічая кампанія, якая хацела бы легальна працаўладкаваць супрацоўнікаў. Справай занялася група дэпутатаў кіруючай Грамадзянскай плятформы, якія прапануюць такім чынам зьмяніць законы, каб фірмы, якія хадайнічаюць за дзяржаўны кантракт, павінны былі б працаўладкоўваць працаўнікоў толькі на штат. Дзякуючы гэтаму яны атрымалі б прынамсі мінімальную зарплату й страхоўку.
Gazeta Wyborcza/нг