Logo Polskiego Radia
Print

Балянс палітычных сіл Польшчы бязь зьменаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.10.2013 13:32
Варшаўскі рэфэрэндум нічога не зьмяніў у балянсе палітычных сілаў.

/


За кансэрватыўную партыю "Права і спавядлівасьць" (PiS) зьбіраюцца прагаласаваць 31 адсотак рэспандэнтаў, за лібэральную "Грамадзянскую плятформу" (PO) — 22 адсоткі. Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага дасьледніцкім цэнтрам "Homo Homini" па замове штодзёнкі "Rzeczpospolita". У парлямэнт могуць увайсьці пяць партый.

Гэта азначае, што, у параўнаньні з апытаньнем, праведзеным два тыдні таму, падтрымка для PiS застаецца нязьменнай, хоць партыі не ўдалося зьняць з пасады мэра Варшавы. У сваю чаргу PO, якая здолела абараніць Ганну Гранкевіч-Вальц, страціла ўсяго адзін адсотак прыхільнікаў.

Апроч згаданых дзьвюх вядучых палітычных сіл, паводле вынікаў апытаньня, у Сэйм могуць увайсьці: Саюз левых дэмакратычных сіл (SLD) — 14 адсоткаў, Польская сялянская партыя (PSL) ды "Твой рух" (Twój Ruch) — 6% і 5% адпаведна.

Апытаньне было праведзенае 18-19 кастрычніка на групе 1100 дарослых палякаў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт