Палітыкі ідуць на фільм аб Валэнсе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.09.2013 14:43
У Варшаве адбылася ўрачыстая прэм’ера кінастужкі Анджэя Вайды.
www.gazetaprawna.pl
Польскія палітыкі намераны паглядзець фільм пра Леха Валэнсу, хаця часта з ім не згаджаюцца. Учора ў Варшаве адбылася ўрачыстая прэм’ера кінастужкі Анджэя Вайды пра першага прэзыдэнта незалежнай Польшчы, лідара Салідарнасьці й ляўрэата нобэлеўскай мірнай прэміі.
На першым паказе стужкі былі прысутныя, між іншым, прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, спікер Сэйму Эва Копач, былыя прэм’ер-міністры Ганна Сухоцка, Ежы Бузэк ды Тадэвуш Мазавецкі.
У кінатэатры фільм “Валэнса. Чалавек з надзеі” уваходзіць 4 кастрычніка. Гэта будзе польскі кандыдат на Оскара.
нг