Logo Polskiego Radia
Print

Паўднёвая кальцавая Варшавы адчынена

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.09.2013 15:48
Здадзены ў карыстаньне апошні кавалак новай аб'язной Варшавы.
foto: Wikipedia/CC/Radomilfoto: Wikipedia/CC/RadomilWikipedia/CC/Radomil

foto:

Будаўнікам засталіся толькі дробныя ўпарадкаваньні.

Учора сталічныя кіроўцы змаглі скарыстацца чарговым адрэзкам паўднёвай кальцавой Варшавы. Міністар транспарту Славамір Новак паведаміў праз Twitter, што каля трох кілямэтраў хуткай дарогі паміж вузламі аэрапорт і вуліца Пулаўская будзе даступна для руху пасьля 22.00. Апошні кавалак Паўднёвай кальцавой Варшавы атрымаў у сераду зялёнае сьвятло, то бок дазвол на здачу ў карыстаньне ад будаўнічага нагляду.

Малгажата Тарноўска зь Генэральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтастрад сказала, што будаўнікам трэба будзе правесьці толькі касмэтычныя працы, як маркіроўка ды ўмацаваньне прыладаў бясьпекі дарожнага руху.

Цяпер Паўднёвая кальцавая дарога налічвае каля 20 км.На наступныя адрэзкі ў напрамку мікрараёнаў Урсынаў ды Вавэр давядзецца пачакаць яшчэ прынамсі пяць гадоў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт