Logo Polskiego Radia
Print

Вяскоўцы - задаволеныя людзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2013 17:42
Яны больш рэлігійныя, чым жыхары гарадоў.

/

Людзі задаволеныя жыцьцём, падтрымліваюць кансэрватыўныя каштоўнасьці і ня вельмі актыўна ўдзельнічаюць у культурніцкім жыцьці, - гэта вобраз жыхароў польскіх вёсак, створаны на падставе апошняга апытаньня Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS).

87% людзей, якія жывуць па-за межамі гарадоў, задаволеныя жыцьцём. У той жа час палова апытаных (50%) ацэньваюць сярэднімі матэрыяльныя ўмовы свайго жыцьця. Адсюль вынікае, што эканамічная сытуацыя не заўсёды ўплывае на агульную задаволенасьць жыцьцём.

Дасьледаваньне CBOS таксама паказвае, што іерархіі каштоўнасьцяў насельніцтва гарадоў і вёсак падобныя. Тым ня менш, людзі з сельскіх мясцовасьцяў больш увагі зьвяртаюць на рэлігію й добрасумленнае жыцьцё.

Апытаньне таксама паказвае, што вяскоўцы ня вельмі актыўна ўдзельнічаюць ў галіне культуры. У мінулым годзе, толькі 8% зь іх былі ў тэатры, а 26% - у кіно. Гэтыя людзі таксама больш рэдка карыстаюцца Інтэрнэтам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт